Новости Молодечно и Молодечненского района

Калі суседзі – бабры

  • 2021-04-21 07:02:40
  • Алег Бяганскі

Так, сям’я баброў перагарадзіла рэчку Тур’я ля вёскі Турэц-Баяры. Працавітыя жывёлы пабудавалі плаціну ля моста. Па берагах зноў створанага вадаёма бачныя доказы прысутнасці грызуноў — паваленыя дрэвы, пні-«алоўкі», галіны без кары. Дзесьці паблізу знаходзіцца і хатка «гідратэхнікаў».

Што цікава, на садовыя дрэвы за агароджай на бліжэйшых дачных участках ніхто не замахваўся — быццам дзікія суседзі чалавека ведаюць, што прыватную ўласнасць чапаць нельга.

Колькасць асобін папуляцыі баброў на тэрыторыі раёна знаходзіцца на аптымальным узроўні. Жывёлы вядуць схаваны лад жыцця. Чалавеку яны, як правіла, не наносяць шкоды. Іх кармавая база ў прыродных экасістэмах.

— Бабры адносяцца да паляўнічых відаў жывёл. Для іх здабычы трэба мець адпаведны дазвол. За паляўнічы сезон з 1 верасня мінулага года па 31 сакавіка гэтага ў паляўнічых угоддзях таварыства паляўнічых і рыбаловаў на Маладзечаншчыне былі адлоўлены 62 бабры.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.