21.10.2022 10:01

Малады лебедзь цяпер у бяспецы

Грацыёзная птушка не зарыентавалася ў густым тумане і сутыкнулася з лініяй электраперадач. Чулыя людзі падабралі лебедзя, змясцілі ў бяспечнае месца, а затым выклікалі спецыялістаў, каб дапамагчы небараку.

Малады лебедзь сутыкнулася з лініяй электраперадач і «прызямліўся» на прыватным падворку. Малады лебедзь сутыкнулася з лініяй электраперадач і «прызямліўся» на прыватным падворку.

Адбылося гэта ў пасёлку Радашковічы на вуліцы, якая знаходзіцца паблізу канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Мусіць, лебедзь хацеў сесці на ваду, але ў тумане не заўважыў перашкоды. Пасля ўдару ў птушкі быў шок, самастойна ўзляцець яна не магла. Часовы прытулак няпрошанаму госцю далі мясцовыя жыхары.

- Лебедзь -- вялікая птушка, і для ўзлёту ёй трэба метраў 30 адкрытай прасторы, - пракаментаваў сітуацыю начальнік Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў. – У населеным пункце такой «узлётнай паласы» няма. Да таго ж пасля ўдару лебедзь быў дэзарыентаваны, магчыма, атрымаў траўму. Ён сапраўды меў патрэбу ў дапамозе.

Пасля здарэння птушку перавезлі ў спецыяльны прытулак для дзікіх жывёл. Там лебедзя будуць карміць і назіраць за ім. Калі пашкоджанняў не выявіцца, «крылатага пацыента» выпусцяць у прыроду. Адзначым, што пераезд лебедзь перанос спакойна. Напэўна адчуваў, што пра яго клапоцяцца.

У дадатак.

Напярэдадні наступаючых халадоў варта яшчэ раз нагадаць чытачам, што не ўсе птушкі, якія засталіся зімаваць у нашых краях, маюць патрэбу ў дапамозе. Больш за тое, многа пярнатых гіне менавіта з-за няправільнай падкормкі чалавекам.

Так, арнітолагі не раяць карміць вадаплаўных вясной, летам і восенню. Пасля гэтага птушкі адмаўляюцца ад міграцыі і потым трапляюць у поўную залежнасць ад людзей. Часта такія птушкі не здольныя перажыць марозную зіму. У моцныя маразы лебедзяў і качак лепш частаваць аўсом ці пшаніцай. А вось хлеб для іх непажаданы.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота з архіва Уладзіслава Чарнова.

 

Прочитано 736 раз Последнее изменение 21.10.2022 10:01
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.