23.11.2021 15:29

У сезон міграцыі земнаводных

Ля некаторых прыродных або штучных вадаёмаў устанаўліваюцца дарожныя знакі «Сезонная міграцыя земнаводных».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Па інфармацыі прэс-службы ДАІ, у месцах, дзе шляхі міграцыі жаб перасякаюцца з аўтадарогамі, смертнасць жывёл пад коламі аўтамабіляў можа дасягаць 90 працэнтаў. У выніку пад пагрозу трапляюць цэлыя папуляцыі.

Ды і для аўтападарожнікаў міграцыя земнаводных можа несці небяспеку. Асабліва ў час дажджу, калі дарожнае палатно становіцца слізкім, зніжаецца каэфіцыент счаплення колаў з дарогай. Гэта можа прывесці да аварыі.

Нагадаем, што жабы — галоўныя знішчальнікі камароў і іншых крывасмокаў. Дзякуючы ім адпачынак чалавека на прыродзе становіцца больш камфортным. Асабліва гэта тычыцца прыбярэжных мясцовасцей. Увогуле, земнаводныя вельмі важныя для прыроднай экасістэмы.

Асенняя міграцыя жаб ужо завяршылася. Жывёлы «перасяліліся» ў месцы зімоўкі. Вясной яны зноў адправяцца ў падарожжа. Трэба, каб вадзіцелі далі ім дарогу.

Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 307 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.