18.11.2021 10:36

Жывыя храмы ў вёсцы Шыкава

Знаходзіцца гэта невялікая вёсачка недалёка ад аграгарадка Заскавічы. Ведаюць населены пункт і дзякуючы векавым дубам, адзін з якіх аб’яўлены помнікам прыроды мясцовага значэння.

Вялізны дуб, помнік прыроды, расце ля рачной старыцы. Вялізны дуб, помнік прыроды, расце ля рачной старыцы.

Трэба адзначыць, што ўмовы тут для дрэў-волатаў вельмі спрыяльныя. Вільгаць пастаўляе прыгожая Уша. Хапае і сонечнага святла, прасторы. Жывы помнік прыроды бачны здалёк. Расце ён на ўскрайку вёскі ля рачной старыцы.

Калі глядзіш на дрэвы, дзівішся іх велічнасці і прыгажосці. Яны нагадваюць моц гісторыі і часу. Нарасты на ствалах падобныя на казачных гаргуляў. Узоры на кары — на загадкавыя фрэскі. У перапляценні галін таямніцы мінулых вякоў.

Асабіста мяне ўразіў дуб, які расце ля моста праз Ушу. У яго, мабыць, калісьці ўдарыла маланка. Унутры ён увесь выгараў. Аднак прага да жыцця перамагла. На галінах дрэва кожны год з’яўляецца лісце. Моц роднай зямлі жывіць волата…

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 229 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.