Як адзначыў начальнік Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў, на тэрыторыі плануемага заказніка «Барсучы лог» выяўлены і ўзяты пад ахову два месцы, дзе пасяліліся барсукі. Усяго там жывуць каля двух дзясяткаў гэтых «чырванакніжнікаў». Яны стварылі сапраўдныя падземныя гарады.
Ландшафт «Барсучага логу» адрозніваецца разнастайнасцю. Рэльеф тут узгорысты, геалагічная будова ўнікальная. Дзякуючы гэтаму ёсць шмат магчымасцей для рассялення розных відаў жывёл і раслін. Нават такіх рэдкіх, як рысь (яна трапляла ў прыцэл камер фотафіксацыі) і карэльская бяроза.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ