Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім інтарэсам і задавальненнем прымаюць удзел у гульнях, якія прапаноўвае Філька. Кожнае пытанне, якое задае дзецям зайка, не застаецца без адказу. Малышы ўжо ведаюць, з якімі рэчамі гуляць нельга, каб не здарылася бяда. Юны ратавальнік тлумачыць дзецям, як выйсці з пакою, у якім распачаўся пажар і куды нельга хавацца ад агню.
Сустрэча Фількі з дзецьмі зацягваецца надоўга: кожнаму хочацца патрымаць зайчаня ў руках. Бо не кожны дзень можна сустрэць ляльку, якая расказвае пра бяспеку.
Інфармацыю і фота прадаставіла супрацоўніца ГРАНС Валянціна Сопат.