Новости Молодечно и Молодечненского района

В прошлом году - шестеро утонувших. Как не допустить жертв на воде

  • 2020-03-31 09:50:19
  • Алег Бяганскі

Як паведаміў старшыня раённай арганізацыі Анатолій Пяцюшык, прычынай усіх трагедый стала парушэнне правілаў бяспекі на вадаёмах. Усе людзі, якія сталі ахвярамі воднай стыхіі, адпачывалі і купаліся ў забароненых для гэтага месцах. Пры гэтым у раёне купанне дазволена на чатырох вадаёмах
— Удранка ля Радашковіч, ля аздараўленчага цэнтра «Алеся», ля філіяла санаторыя «Сасновы бор», у аграгарадку Беразінскае. На трох першых водных аб’ектах у купальны сезон арганізуюцца выратавальныя пасты.

Анатолій Міхайлавіч адзначыў, што для такога густанаселенага раёна, як наш, чатырох вадаёмаў, адкрытых для купання, мала. Тым больш што ўсяго водных аб’ектаў на Маладзечаншчыне звыш сотні. Пытанне патрабуе далейшай прапрацоўкі.

— Колькасць членаў раённай арганізацыі рэспубліканскага таварыства ратавання на водах складае 9124 чалавекі (амаль 3 тысячы з іх — навучэнцы). Арганізацыя актыўна прапагандуе здаровы лад жыцця, даводзіць да насельніцтва правілы паводзін на водах, займаецца прафілактыкай няшчасных выпадкаў на вадаёмах, — падкрэсліў Анатолій Пяцюшык.

У канцы мерапрыемства адбылося ўшанаванне найбольш актыўных членаў арганізацыі.

Сітуацыю з бяспекай на вадаёмах цэнтральнага рэгіёна пракаменціраваў вядучы спецыяліст Мінскай абласной арганізацыі рэспубліканскага таварыства ратавання на водах Міхаіл Фралоў. Ён зазначыў, што ў мінулым годзе ў вобласці патанула 65 чалавек (у тым ліку двое непаўналетніх). Усе выпадкі адбыліся ў месцах, не прызначаных для купання. Выратавана 40 адпачывальнікаў, з іх сямёра дзяцей. Усяго ў цэнтральным рэгіёне абсталявана для купання звыш ста месцаў.

Міхаіл Фралоў параіў маладзечанцам быць пільнымі і ўважлівымі на Вілейскім вадасховішчы. Берагавая лінія там звілістая, хвалі могуць дасягаць метровай вышыні. Адпачываць на гэтым водным аб’екце трэба толькі ля выратавальнай станцыі.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.