Новости Молодечно и Молодечненского района

Тактико-специальные учения провели молодечненские спасатели

  • 2017-07-28 13:43:43
  • Алег Бяганскі

Спачатку з агнём уступае добраахвотная пажарная дружына прадпрыемства. Праз некалькі мінут пасля паведамлення аб узгаранні супрацоўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і ГРАНС разгортваюць спецыяльную тэхніку. Работу каардынуе штаб па ліквідацыі надзвычайнага здарэння.

Для лакалізацыі ачага ўзгарання прымяняюцца як стацыянарныя «вадзяныя гарматы», так і ўстаноўкі пажарных машын. Струмені вады б'юць з вялікай сілай на адлегласць сто і больш метраў. Калі адны разлікі тушаць «палаючы» рэзервуар, іншыя паліваюць ёмістасці з палівам, што знаходзяцца побач. У выніку штучны дождж выпадае на вялікай плошчы. Адначасова рыхтуецца «пенная атака».

Усяго ў вучэннях было задзейнічана 7 адзінак тэхнікі і 20 выратавальнікаў.   
-- Надзвычайныя здарэнні на такіх аб’ектах інфраструктуры, як гарадская кацельня, могуць прывесці да чалавечых ахвяр і вялікіх матэрыяльных страт, - падкрэсліў намеснік начальніка Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Рабец. – Вось чаму вучэнні на тэрыторыі падобных прадпрыемстваў праводзяцца рэгулярна. Сённяшняя трэніроўка паказала, што ратавальнікі і іх добраахвотныя памочнікі дзейнічалі зладжана і з пастаўленымі задачамі паспяхова справіліся.    

Фота: Аляксей ПЛАТКО.