Удзельнікаў свята чакае забаўляльная праграма.
У 11.00 пачнецца паказ пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Затым кожны жадаючы зможа прымераць баявое адзенне работнікаў МНС, папрацаваць з пажарна-тэхнічным узбраеннем.
Будуць ладзіцца выстаўкі «Наша Радзіма вачыма мастакоў свету» і «Ратавальнікі вачыма дзяцей». Выступяць творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Самых юных удзельнікаў свята чакаюць гульнявыя пляцоўкі.
У перапынку на абед кожны зможа падсілкавацца салдацкай кашай.
На лёдзе сустрэнуцца 4 каманды. Не прапусціце!