Новости Молодечно и Молодечненского района

Ствараецца трывалы багаж ведаў 

  • 2021-02-17 12:06:24
  • Отдел информации.

Супрацоўнікі Маладзечанскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях для вучняў школы арганізавалі мерапрыемства ў актавай зале, дзе расказалі пра бяспеку ў форме дыялога. Пасля чаго быў прадэманстраваны фільм “Не дзіцячыя гульні”. Кожны вучань атрымаў падарунак з супрацьпажарнай інфармацыяй. У дзіцячым садку з выхаванцамі было праведзена спартыўнае мерапрыемства. Дзеці змаглі пабыць кіроўцамі пажарнага аўтамабіля, выртавальнікамі, выйсці з задымленага памяшкання з усімі неабходнымі правіламі. Размалёўкі з супрацьпажарнымі вершамі ўсе дзеці атрымалі ад прыгожага выратавальніка, які сваім вясёлым норавам падабаўся хлопчыкам і дзяўчынкам.

“Кожная школа, кожны дзіцячы сад, які дзейнічае на тэрыторыі Маладзечаншчыны, не застаецца без нашай увагі, - тлумачыць першы намеснік начальніка Маладзечанскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рабец. - Як паказвае практыка, юныя жыхары горада і раёна вельмі добра запамінаюць правілы бяспекі жыццядзейнасці, што дае больш шанцаў не стаць ахвярамі пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў. Заняткі папаўняюць багаж ведаў, які абароніць хлопчыкаў і дзяўчынак ад непрыемнасцяў. Ратавальнікі праводзяць вучобу ў даступнай і цікавай форме – праз конкурсы і гульні. Дзеці спаборнічаюць за права называцца самым лепшым выратавальнікам, складваюць пазлы на супрацьпажарную тэматыку і шмат іншага. Нумары “101” і “112” павінны назаўжды адкласціся ў памяці разам з правіламі вызава выратавальнікаў. Мы растлумачваем, чаму неабходна дакладна назваць адрас, дзе чакаюць дапамогу і падрабязна расказаць дыспетчару, што здарылася. Ад гэтага, часам, залежыць жыцце чалавека. Настаўнікі таксама прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Усе атрымоўваюць каштоўныя падарункі. Напрыканцы кожнай сустрэчы дзеці абяцаюць выконваць правілы супрацьпажарнай бяспекі, берагчы сябе і слухацца парад выратавальнікаў”.