Нядаўна ў раёне стартавала адукацыйная праграма, мэта якой – пазнаёміць максімальную колькасць людзей з правіламі аказання першай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях. Праграма ўключае тэарэтычныя і практычныя заняткі.
Першая група — паўтара дзясятка старшакласнікаў. Заняткі прайшлі на базе пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць патушыць палаючы аўтамабіль, навучыцца рабіць штучнае дыханне і штучны масаж сэрца, вызначаць пульс…
Вопытныя інструктары расказалі і паказалі, як дзейнічаць да прыезду ратавальнікаў пры хімічнай аварыі, калі чалавек тоне або праваліўся пад лёд, атруціўся, страціў прытомнасць, заблудзіўся ў лесе...
— Распачатыя ў раёне трэнінгі накіраваны на недапушчэнне гібелі людзей пры надзвычайных сітуацыях, — адзначыў начальнік ГРАНС Вячаслаў Грынь. – Мы імкнёмся ахапіць вялікую колькасць людзей на занятках, спалучаем тэарэтычныя і практычныя веды. Трэнінгі будуць праводзіцца з вучнямі старэйшых класаў, членамі добраахвотных пажарных дружын, прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Галоўнае, каб людзі не былі абыякавымі да чужой бяды, заўсёды прыходзілі на дапамогу іншым і ўмелі гэту дапамогу аказаць.
Фота: Алег БЯГАНСКІ.