Новости Молодечно и Молодечненского района

Прокуратура -- о нарушениях пожарной безопасности в организациях района

  • 2018-11-23 07:35:48
  • Ірына Рабушка



-- Прадстаўнікі нашай структуры на падставе звестак праваахоўных і іншых зацікаўленых органаў аналізуюць прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі ўзнікненню пажараў. Мы прымаем меры і да кампенсацыі ўрону, нанесенага прадпрыемствам з доляй дзяржаўнай уласнасці, -- каменціруе старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Таццяна Уліцкая. – Ёсць факты неаднаразовых парушэнняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы ў адных і тых жа арганізацыях, сярод іх РУП «Мінскэнерга», ПСУП «Хажоваагра-2009», УП «Камунальнік».

Так, тром адказным асобам давялося выплаціць больш за 500 рублёў -- так быў ацэнены ўрон у выніку ўзгарання ў Раёўскай лазні, якая належыць УП «Камунальнік». Аператар кацельні самастойна спрабаваў патушыць ачаг, аднак для гэтага не хапіла рукава пажарнага крана. Агнём пашкоджаны абшыўка столі ў мыечнай і драўлянае аздабленне ля печы.
У адным з нядаўніх пажараў, які таксама здарыўся ў лазні ад УП «Камунальнік», толькі ў вёсцы Краснае, сума ўрону пакуль вызначаецца. Зноў жа вінаватым давядзецца выплаціць грошы. Загарэлася паддашнае памяшканне. Нязначныя тэрмічныя пашкоджанні знайшлі паблізу дымахода, які, дарэчы, мае шчыліны.

У абодвух выпадках прычынай узгарання сталі парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання.