Супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных справах наведаліся ў дзіцячы садок №28. У гульнявой форме яны расказалі дзецям, што агонь можа быць сябрам, а можа быць і ворагам, калі не выконваць правілы пажарнай бяспекі.
Дзеці былі актыўнымі і шмат чаго ведалі: якую бяспеку нясуць запалкі, электраабсталяванне, адчыненае акно... Яны актыўна адказвалі на пытанні ратавальнікаў.
На памяць пра сустрэчу малыя атрымалі кніжку «Прыгоды Дашы ў краіне небяспек».
ГРАНС нагадвае: бацькі павінны пастаянна знаходзіцца побач са сваімі дзецьмі, кантраляваць іх дзеянні.
Валянціна Сопат, інспкетар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС.