Ля гасцініцы яны спыняліся, а экіпажы прыступалі да ратавальнай аперацыі. Аднак падстаў для хвалявання не было. Гэта супрацоўнікі МНС адпрацоўвалі дзеянні па выратаванні людзей са шматпавярховага будынка.
Згодна з легендай, пажар узнік у калідоры шостага паверха гасцініцы. Спрацавала сігналізацыя. Адпаведная інфармацыя паступіла на пульт аператыўнага дзяжурнага ГРАНС. На месца выехалі сем адзінак тэхнікі і каля трыццаці ратавальнікаў.
Агняборцы дзейнічалі рашуча і ўмела. Кіраваў вучэннямі штаб па ліквідацыі надзвычайнага здарэння. Ён ставіў задачы і каардынаваў дзеянні ратавальных падраздзяленняў. Тры звяны газадымавой службы абследавалі памяшканні і шукалі пацярпелых.
Лесвіца адной з машын хутка дацягнулася да балкона, з якога валіў дым. Ратавальнікі размотвалі пажарныя рукавы і падводзілі іх да ачага ўзгарання. Альпіністы мацавалі канаты, прызначаныя для эвакуацыі пацярпелых. На вуліцы ішоў снег, было даволі ветрана. Гэта ўскладняла выкананне задачы.
Некаторых «ахвяр» здарэння супрацоўнікі МНС выводзяць праз запасны выхад. Аднаго спускаюць на канатах. На працягу 20 хвілін «пажар» быў ліквідаваны, а «пацярпелыя» выратаваны.
— Тактыка-спецыяльныя вучэнні былі прымеркаваныя да Дня ратавальніка, — адзначыў намеснік начальніка Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Рабец. – У час трэніроўкі адпрацоўва-ліся задачы па ліквідацыі пажару ў адным з аб’ектаў горада. Таксама прымяняліся розныя спосабы эвакуацыі пацярпелых. Пры гэтым выкарыстоўвалася спецыяльная тэхніка. На вучэннях усе падраздзяленні дзейнічалі зладжана. Пастаўленыя заданні яны паспяхова выканалі.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.