Ратавальнікі спаборнічалі ў бегу, скачках у даўжыню, падцягванні і іншых дысцыплінах. Кантрольныя нарматывы выканалі 37 з 63 супрацоўнікаў МНС.
Навучыць пазбягаць памылак
Незвычайны ўрок арганізавалі нядаўна для гадаванцаў Выверскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа выхавальніцы Іна Пшэнік, Алена Васільева і Кацярына Чэрнік. Дарослыя вучылі дзяцей, як уратавацца ад пажару.
Заняткі прайшлі ў гульнявой форме. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, спаборнічалі ў эстафеце, адказвалі на пытанні па супрацьпажарнай бяспецы. За лепшыя адказы юныя эрудыты атрымалі дыпломы і медалі.
А ў Сусветны дзень грамадзянскай абароны, з работнікамі ЗАТ «Маладзечнамэбля» сустрэўся начальнік арганізацыйна-аналітычнага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Станіслаў Івуць.
Ён расказаў прысутным, як пабудавана сістэма грамадзянскай абароны ў нашай краіне, і нагадаў, як можна папярэдзіць некаторыя надзвычайныя сітуацыі.
Павучальная кніга
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі нядаўна прадставіла мультсерыял для дзяцей пра бяспечныя паводзіны.
Серыял «Чароўная кніга» будзе перыядычна выходзіць на YouTube-канале МНС. Здымаецца ён у папулярнай сярод дзяцей стылістыцы — тут ёсць вясёлая музыка і цікавыя персанажы.
Рэжысёр мультсерыяла — Алег Печань, які раней распрацоўваў анімацыю пра дыназаўраў «Продкі».
У наступных выпусках стваральнікі абяцаюць з’яўленне вядомага спевака Аляксандра Саладухі — у тым ліку і як аўтара музыкі.