Новости Молодечно и Молодечненского района

Краны і ліфты -- патэнцыяльна небяспечныя аб'екты

  • 2017-02-01 06:00:46
  • Алег Бяганскі

Па словах інспектара, 87 працэнтаў кранаў і 28 працэнтаў ліфтаў адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы. Аднак іх мадэрнізацыю або замену некаторыя суб’екты гаспадарання не праводзяць. Гэта, у прыватнасці, ААТ «Электрамодуль», ААТ «Маладзечанскі завод металаканструкцый», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова».

Недастатковымі тэмпамі праводзіцца замена пасажырскіх ліфтаў, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін, ва УП «Камунальнік». Па стане на 1 студзеня ў жыллёвым сектары Маладзечна такіх эксплуатуецца 53 з 202. Летась у горадзе заменены толькі 2 ліфты. Сёлета запланавана замяніць 14.

Праблемным пытаннем застаецца замена ліфтаў у структурных падраздзяленнях Маладзечанскай ЦРБ – бальніцы №1 і паліклініцы №1. Там стан бальнічных і пасажырскіх ліфтаў знаходзіцца на мяжы, таму часта яны выходзяць са строю.

У раёне пастаянна скарачаецца парк пад’ёмна-транспартнага абсталявання. Так, за апошнія 15 гадоў спісаны і зняты з уліку 83 грузападымальныя машыны. Без адпаведнай тэхнікі засталіся ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Маладзечаншчыны.

Як станоўчы прыклад Фёдар Аляксеевіч адзначыў, што за пяць апошніх гадоў прадпрыемствы і арганізацыі раёна ўстанавілі звыш дваццаці сучасных кранаў павышанай грузападымальнасці, аснашчаных найноўшымі прыборамі бяспекі. Сярод такіх суб’ектаў гаспадарання ЗАТ «Амкадор-Унікаб», ААТ «ПМК №187», ААТ «ПМК-212», ААТ «Спецбудмеханізацыя», ААТ «Швейная фірма «Юнона».

Аднымі з лепшых прадпрыемстваў будаўнічай галіны, дзе кіраўнікі і спецыялісты надаюць вялікую ўвагу выкананню патрабаванняў прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі грузапад’ёмных кранаў і забеспячэнню ўмоў асабістай бяспекі персаналу, з’яўляюцца ААТ «ПМК-212» і ААТ «Забудова-буд».

Фёдар Ненюкоў падкрэсліў, што летась спецыялісты Дзяржпрамнагляду праверылі 73 суб’екты гаспадарання раёна, абследавалі 255 патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў. Па выніках праверак было выяўлена 1417 парушэнняў правілаў бяспекі, норм і інструкцый. Інспектары распарадзіліся спыніць эксплуатацыю 44 кранаў і ліфтаў, прыцягнулі да адказнасці 17 кіраўнікоў і спецыялістаў.

Увага! Прадпрыемствы і арганізацыі павінны да 5 лютага зарэгістраваць патэнцыяльна небяспечныя аб’екты, указаныя ў дадатку 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прамысловай бяспецы».