Новости Молодечно и Молодечненского района

Калі рызыка пажару павялічваецца

  • 2018-02-12 06:33:23
  • Алег Бяганскі

Удзельнікі рэйдавых груп ацанілі рызыку ўзнікнення пажараў у дамах, дзе жывуць інваліды, мнагадзетныя сем’і, адзінокія пенсіянеры, асобы, якія злоўжываюць спіртным, іншыя катэгорыі грамадзян, якім патрэбна асаблівая ўвага.

Ратавальнікі і іх памочнікі нагадалі жыхарам, што асноўнымі прычынамі ўзгарання ў жылым сектары з’яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, няспраўнасць печаў і электраабсталявання. А папярэдзіць трагедыю можа аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Як адзначыў старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага ГРАНС Павел Сянько, такія акцыі асабліва карысныя ў ацяпляльны сезон, калі рызыка пажараў істотна павялічваецца.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.