Жыхар Маладзечна нашага горада Уладзімір Садоўскі займаецца краязнаўствам некалькі гадоў. Яго найбольш цікавіць архітэктура міжваеннага часу. Уладзімір знаёміцца з архіўнымі матэрыяламі, гартае падшыўкі газет і часопісаў. Шмат у чым дапамагаюць аэрафотаздымкі тых часоў, аповеды старажылаў, публікацыі ў інтэрнэце. Нядаўна энтузіяст паказаў нам найбольш цікавыя будынкі, узведзеныя паміж 1921 і 1939 гадамі.
Архітэктурна-горадабудаўнічы савет Мінскай вобласці абмеркаваў будучае аблічча цэнтральнага рэгіёна Беларусі. У час пасяджэння размова ішла і пра планы забудовы нашага горада.
Прафілактычная акцыя «Бяспечны пераход» прайшла ў панядзелак на тэрыторыі Маладзечаншчыны. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі горада і раёна, а таксама супрацоўнікі ДАІ Маладзечанскага РАУС.
Нядаўна суд Маладзечан-скага раёна на выязным пасяджэнні разгледзеў справу ў дачыненні да грамадзяніна А., жыхара нашага горада. Мужчына абвінавачваўся па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашко-джанняў або знішчэннем маёмасці».
Разам з дэлегацыяй Мінскага сходу нашчадкаў шляхты і дваранства пабываў на святочным мерапрыемстве і карэспандэнт «Маладзечанскай газеты».