17.05.2021 12:36

Бяспека дзяцей – бесперапынная праца дарослых

Канікулы – цудоўны час, які вельмі чакаюць дзеці. Але кожны вучань абавязаны ведаць і выконваць правілы бяспекі. Гэта павінны кантраляваць бацькі. Менавіта таты і мамы нясуць адказнасць за бяспеку свайго дзіцяці. Нажаль, у час канікул павялічваюцца няшчасныя выпадкі з удзелам дзяцей, якія засталіся без дагляду.

Супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” пятнаццатага мая ў тарговым цэнтры “Спутнік” нагадвалі бацькам асноўныя правілы бяспекі, выкарыстоўваючы розныя гульні і віктарыны. Былі такія мамы і таты, якія пра бяспеку ведаюць усё. Супербацькі атрымалі ў якасці падарунка аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Яшчэ раз нагадваем, якія правілы патрэбна напомніць сваім дзецям перад летнімі канікуламі.

Абавязкова нагадайце дзецям свой дамашні адрас і тэлефоны экстранных служб 101, 112, 102, 103, 104. Не лішнім будзе каля тэлефона прымацаваць ліст з гэтымі нумарамі і растлумачыць дзецям пры якіх выпадках на які нумар трэба тэлефанаваць. Нагадайце сваім дзецям, што ў выпадку пажара неабходна адразу выбегчы на вуліцу і клікаць на дапамогу дарослых. Ні ў якім разе не хавацца пад ложак або ў шафу! Растлумачце сваім дзецям чаму ад агню нельга схавацца і што тушыць яго маюць права толькі выратавальнікі. Запалкі і запальнічкі захоўвайце ў недаступным для дзяцей месцы. Таксама не дазваляйце малым дзецям выкарыстоўваць газаваю пліту і электрапрыборы.

Нажаль, былі выпадкі, калі дзеці дванадцаці і больш гадоў атрымлівалі апёкі вялікай плошчы, калі самастойна разагравалі сабе ежу на пліце.
Шмат дзяцей паедуць на канікулы да дзядуль і бабуль у вёску. Нагадайце сваім бацькам, каб пераканаліся, что ў хаце няма нічога небяспечнага для вашых дзяцей. Неабходна схаваць лекі, вязальныя спіцы, нажніцы, бытавую хімію і другія прадметы, якія небяспечны для дзяцей. Калі дзеці будуць гуляць на вуліцы за імі таксама трэба пільна сачыць увесь час. Былі выпадкі, калі малыя танулі ў возеры, каля хаты, застаўшыся без нагляду ўсяго на пару хвілін. Трагічны выпадак здарыўся з дзвумя вучнямі, якія нашлі ў бабулі спіртавую настойку і спрабавалі зрабіць факел. У выніку загінула бабуля, якая ратавала ўнука і хлопчык васьмі гадоў. Каб з вашым дзіцем нічога не здарылася важна ведаць дзе ён знаходзіцца і чым займаецца!

Выратавальнікі рэкамендуюць дзеля дапамогі бацькам у навучанні дзяцей правілам бяспекі мультфільм МНС “Цудоўная кніга”. Паглядзіце з сваімі дзецьмі ўсе серыі, разбярыце з дапамогай героеў мультфільма надзвычайныя сітуацыі. Растлумацче, як іх недапусціць, а калі і здарылася бяспечная сітуацыя, як з яе выйсці. Знайсці мультфільм вы можаце на афіцыйным yоutube канале МНС. Паважаныя бацькі, беражыце сваіх дзяцей.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/bezopasnost/item/9769-byaspeka-dzyatsej-besperapynnaya-pratsa-daroslykh.html#sigProIde38c46e2ce
Прочитано 328 раз
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.