10.02.2021 15:22

Яшчэ раз аб стане печаў і электраправодкі

З пачатку лютага, у тым ліку і ў выхадныя дні, супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях пад кіраўніцтвам начальніка аддзела Дзяніса Ушацкага і яго намеснікаў праводзяць пажарна-прафілактычную работу сярод насельніцтва з мэтай прадухілення пажараў і няшчасных выпадкаў ад іх. 

Пра бяспеку кожны дзень тлумачаць насельніцтву амаль усе супрацоўнікі МНС. Праверана ўжо шмат домаўладанняў, у тым ліку тых, дзе пражываюць дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, мнагадзетныя сем’і, адзінокія састарэлыя.

Супрацоўнікі МНС галоўны акцэнт робяць на праверку аўтаномных пажарных апавя-шчальнікаў, стан печаў і электраправодкі. У большасці выпадкаў апавяшчальнікі знаходзяцца ў рабочым стане. Але здараецца, што гаспадары забываюць замяніць элемент сілкавання.

У час рэйду дарослым яшчэ раз тлумачаць правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання. Таксама праводзіцца размова аб недапу-шчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. Гаспадарам уручаюць лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку, а дзеці атрымліваюць цікавыя размалёўкі з карыснымі парадамі.

Трэба памятаць пра тое, што ад выканання правілаў пажарнай бяспекі залежыць не толькі ваша жыццё, але і жыццё вашых блізкіх.

Валянціна СОПАТ, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Маладзечанскага ГРАНС.

Фота: Маладзечанскі ГРАНС.

Прочитано 244 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.