02.08.2019 10:42

В Молодечно рассматривали вопросы профилактики правонарушений

Выязное пасяджэнне раённага савета суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў і назіральнай камісіі пры Маладзечанскім райвыканкаме прайшло нядаўна на базе ААТ «Усход-Агра». Асноўным пытаннем парадку дня было выкананне мерапрыемстваў комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў у раёне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены назіральнай камісіі і раённага савета суб’ектаў прафілактыкі, прадстаўнікі РАУС, адказныя асобы ААТ «Усход-Агра», старшыні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку Паўднёвага мікрараёна Маладзечна, Аляхновіцкага, Чысцінскага і Хажоўскага сельсаветаў.

Аб ходзе выканання комплекснага плана расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Жанна Кулакоўская. Яна адзначыла, што на Маладзечаншчыне многае робіцца для прафілактыкі парушэнняў заканадаўства. Асаблівая ўвага надаецца асобам, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, людзям, якія абавязаны кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне дзяржавай непаўналетніх дзяцей, іншым праблемным катэгорыям жыхароў горада і раёна. Не застаецца па-за ўвагай моладзь.

Па словах намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Дзмітрыя Ярашэвіча, эфектыўнай мерай прафілактыкі правапарушэнняў з’яўляецца своечасовае выяўленне асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. У раёне ёсць станоўчы вопыт такой дзейнасці.

— Асобам, якія былі асуджаныя і вярнуліся дамоў, неабходна аказваць дапамогу ў вырашэнні бытавых пытанняў, аператыўна аднаўляць страчаныя дакументы, забяспечваць работай, — зазначыў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Сяргей Гамбіцкі. – Усё гэта на Маладзечаншчыне робіцца. Міліцыянеры супрацоўнічаюць з назіральнай камісіяй, упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, раённым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншымі профільнымі ўстановамі. Да работы прыцягваюцца грамадскія арганізацыі.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, намеснік старшыні назіральнай камісіі Таццяна Мучынская паведаміла, што прафілактыцы злачыннасці ў многім садзейнічае прафесійная падрыхтоўка і перападрыхтоўка грамадзян, якія панеслі пакаранне. Людзі атрымліваюць найбольш запатрабаваныя на рынку працы спецыяльнасці, пачынаюць забяспечваць сябе матэрыяльна.

— Ва «Усходзе-Агра» вядзецца комплексная работа з асобамі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама з тымі, хто абавязаны кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне дзяржавай непаўналетніх дзяцей. Ствараюцца ўмовы, каб грамадзяне больш не парушалі закон. У будучыні гэтых работнікаў плануецца больш актыўна ўключаць у грамадскае жыццё прадпрыемства, — падкрэсліла галоўны спецыяліст па ідэалогіі гаспадаркі Ганна Карней.

На пасяджэнне былі запрошаны асобы, якія маюць судзімасць, схільныя да супраць-
праўных паводзін, стаяць на ўліку ў РАУС, а таксама тыя, хто мае патрэбу ў дапамозе па працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі. З грамадзянамі правялі прафілактычную гутарку, растлумачылі некаторыя прававыя пытанні, прапанавалі дапамогу ў працаўладкаванні.

 

Прочитано 965 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.