12.04.2017 10:35

Время прибытия милиции на вызов -- от 10 до 120 минут

За які час супрацоўнікі МУС павінны прыехаць на выклік.

Время прибытия милиции на вызов -- от 10 до 120 минут "Маладзечанская газета"


— Калі з моманту злачынства прайшло не больш за гадзіну або ёсць звесткі пра падазронага, у горадзе нарад прыбывае на месца здарэння на працягу дзесяці хвілін, — гаворыць В. Асіповіч. – Калі больш за гадзіну — выязджае следча-аператыўная група. У выпадку ўчынення адміністрацыйнага правапарушэння нарматыў складае 15 хвілін. У іншых выпадках – не больш за 25. Следча-аператыўная група прыязджае на месца злачынства праз 25-50 хвілін пасля паведамлення, -- расказаў начальнік Маладзечанскага РАУС Валянцін АСІПОВІЧ.

У сельскай мясцовасці, калі правапарушальнік вядомы і з моманту супрацьпраўнага ўчынку не прайшла гадзіна, а да аддзялення міліцыі не больш за 30 кіламетраў, нарад прыедзе на працягу гадзіны, калі адлегласць большая — паўтары. Калі злачынства было ўчынена 60 хвілін таму — у міліцыі ёсць дзве гадзіны. На прыбыццё да месца адміністрацыйнага правапарушэння супрацоўні-кам МУС адводзіцца не больш за 90 хвілін.

Начальнік РАУС падкрэсліў, што пытанні, якія не патрабуюць экстраннага ўмяшання, разглядаюцца ўчастковымі інспектарамі міліцыі або ў грамадскіх пунктах аховы правапарадку.

Прочитано 1712 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.