У час эвакуацыі ў СШ №4 прысутнічаў начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Ушацкі. Ён адзначыў, што выклік пажарных і эвакуацыю дзяцей правялі на высокім узроўні. Супрацоўнікі МНС таксама справіліся са сваім заданнем на “выдатна”. Праз некалькі хвілін яны ўжо былі на месцы выкліку.
Дзяніс Ушацкі адзначыў, што вельмі прыемна працаваць з людзьмі, якія ў поўнай меры разумеюць важнасць сённяшняга мерапрыемства і адносяцца да гэтага з вялікай адказнасцю – адказнасцю за дзіцячыя жыцці!"
Па інфармацыі Маладзечанскага ГРАНС.