Новости Молодечно и Молодечненского района

Аб забеспячэнні электрабяспекі пры правядзенні навагодніх святаў

  • 2020-12-16 08:32:19
  • Отдел информации.

Як паведамілі ў Маладзечанскім міжраённым аддзяленні Фiлiяле Дзяржэнергагазнагляду gа г. Мiнску i Мiнскай вобласцi, у парадку ажыццяўлення дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду, у мэтах забеспячэння электрабяспекі пры правядзенні святочных мерапрыемстваў неабходна:

1.Выкарыстоўваць ёлачныя гірлянды толькі заводскага вырабу.

2.Разеткі для ўключэння гандлёвага, сцэнічнага абсталявання, рэкламнага асвятлення, ілюмінацыі, таксама пераносныя электрапрыёмнікі павінны падлучацца з абавязковым выкарыстаннем прылады ахоўнага адключэння з намінальным адключальным дыферэнцыяльным токам не больш за 30 мА.

3.У перыяд правядзення пуска-наладачных работ правесці электрафізічныя вымярэння для зноў змантаванага электраабсталявання - вымярэнне супраціву ізаляцыі, праверку наяўнасці ланцуга зазямлення, выпрабаванне ланцуга "фаза-нуль" у электраўстаноўках напругай да 1 кВ з глухім зазямленнем нейтралі, вымярэнне параметраў прылады ахоўнага адключэння.

4.Забяспечыць наяўнасць выпрабаваных сродкаў абароны.

Акрамя таго, прапануем арганізаваць дзяжурства электратэхнічнага персаналу на час правядзення святочных мерапрыемстваў.