Новости Молодечно и Молодечненского района

Сустрэча з героем Савецкага Саюза Мікалаем Ларыным

  • 2021-07-02 12:14:52
  • Анжаліка Крупянькова

2 сакавіка 1975 года Алег Шчукін (другі справа), на той час загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Маладзечан-скага гаркама партыі, на мерапрыемстве ў клубе мэблевага аб’яднання сустрэўся з былымі франтавікамі. На фота злева – Герой Савецкага Саюза Мікалай Ларын, іменем якога названа адна з вуліц нашага горада. Нагадаем, што «Залатую Зорку» Героя Мікалай Уладзіміравіч атрымаў у 1945 годзе за смеласць і мужнасць, праяўленыя ў час Вісла-Одэрскай стратэгічнай наступальнай аперацыі. Пры фар-сіраванні ракі Одэр на тэрыторыі Польшчы батальён, якім ён кіраваў, першым захапіў Одэрскі плацдарм і ўтрымліваў яго да прыбыцця асноўных сіл дывізіі, пры гэтым камандзір быў цяжка паранены. З 1966 года расіянін Мікалай Ларын жыў у Маладзечне, у 1975-м працаваў начальнікам аддзела кадраў механічнага завода «Спадарожнік».

Побач з Мікалаем Ларыным – палкоўнік у адстаўцы А.М. Кураў. На жаль, ніякіх звестак пра яго знайсці не ўдалося. Крайні справа – маёр у адстаўцы Віталій Жараў, удзельнік вызвалення Мала-дзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, актывіст грамад-скага жыцця, які займаўся ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі, удзельнічаў у гарадскіх мерапрыемствах.

У 1975-м, калі адзначалася 30-годдзе Вялікай Перамогі, нашы вызваліцелі былі яшчэ ў росквіце сіл. На жаль, гады няўмольныя. І цяпер толькі старыя фота, мемуары і ўспаміны сваякоў, сяброў могуць нагадаць нам пра іх, герояў мінулай вайны.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: архіў Алега ШЧУКІНА.