Гэты фотаздымак прынёс у рэдакцыю наш сябар, у мінулым пазаштатны фотакарэспандэнт газеты, Аляксандр Салагуб. На адвароце яго почыркам напісаны радкі: «22 студзеня 1986 г. Дом культуры калгаса «Светлы шлях». Абмяркоўваюць стварэнне маладзёжнага кафэ Людміла Заруба, Ірына Тамашэвіч, Аляксандр Карташэвіч, Віктар Кавалевіч, дырэктар Дома культуры Галіна Міронава (у цэнтры)».