Новости Молодечно и Молодечненского района

Усё зроблена для камфорту грамадзян

  • 2020-08-04 13:16:08
  • Алег Бяганскі

На ўчастак мы завіталі да яго адкрыцця. Участковая камісія рабіла апошнія прыгатаванні. Свае месцы занялі назіральнікі. Старшыня камісіі Алеся Карповіч дала каманду прыступіць да апячатвання скрыні для датэрміновага галасавання. Гэта прадугледжана выбарчым заканадаўствам. У 10 гадзін раніцы дзверы ўчастка адчыніліся для выбаршчыкаў.

-- На ўчастку створаны ўсе умовы, каб выбаршчыкі адчувалі сябе камфортна, -- гаворыць Алеся Карповіч. – Прагаласаваць могуць, у тым ліку, людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Для гэтага створана безбар’ернае асяроддзе. У камісіі людзі актыўныя, добрасумленныя. Усе ўмовы, якія патрабуюцца заканадаўствам, выкананы. Кожны голас будзе ўлічаны.