Новости Молодечно и Молодечненского района

Помнікам – асаблівая ўвага

  • 2020-04-08 10:02:39
  • Анжаліка Крупянькова

— На тэрыторыі нашага сельсавета сем абеліскаў загінулым воінам. Усе яны дагледжаныя дзякуючы намаганням прадпрыемстваў і арганізацый, што замацаваныя за імі. Вось і ля гэтага помніка ў Заскавічах мясцовыя школа, сельгаспрадпрыемства пастаянна абкошваюць траву, высаджваюць кветкі. У мінулым годзе ён быў адрэстаўраваны, нанова пафарбаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы прадпрыемства «ЭНЭФ». А на суботніку супрацоўнікі сельвыканкама разам з мясцовым дэпутатам Веранікай Міхалоўскай, якая працуе спецыялістам па кадрах у ААТ «Заскавічы», падгрэблі сухую траву і галіны, навялі парадак, — расказвае Тамара Дудзіч.

Дарэчы, у цэнтральным скверы аграгарадка Лебедзева ля помніка загінулым воінам падрастае яловая алея, якую летась высадзілі работнікі сельвыканкама разам з дэпутатамі сельскага Савета. Пры падрыхтоўцы да святкавання

75-годдзя Вялікай Перамогі і іншыя абеліскі не застануцца без увагі, усюды будзе наведзены парадак.
Яшчэ адна адметная падзея, якая адбудзецца сёлета ў аграгарадку Лебедзева, – раённае свята-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Старшыня сельвыканкама расказвае, што па пытаннях да іх падрыхтоўкі будуць праведзены тры сходы грамадзян, першы – ужо ў красавіку. Але не толькі ад свята да свята наводзіцца тут парадак, зазначае старшыня. Галоўнае, каб чысціня на вясковых вуліцах і ў дварах падтрымлівалася пастаянна, каб радавалі вока зялёныя насаджэнні і кветкі, а людзі гэта цанілі і самі імкнуліся да прыгажосці.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: Алена ЯКІМОВІЧ.