17.11.2019 15:09

Трэніроўку па каратэ правялі для выбаршчыкаў

У дзень выбараў, 17 лістапада, у спартыўнай зале сярэдняй школы №8 людзі рознага ўзросту займаліся каратэ.

Яны актыўна і весела праводзілі выхадны дзень. Прыклад дарослым паказвала моладзь. Многія з хлопчыкаў і дзяўчынак захапляюцца гэтым відам спартыўнай барацьбы. А вось некаторыя з бацькоў упершыню паспрабавалі сябе ў ролі карацістаў.

-- Сумесная трэніроўка – гэта здорава! – не хавае эмоцый Анастасія Кулёнак, якая займалася разам з мужам Яўгеніем і сынам Ягорам.
Ягор два гады наведвае секцыю па каратэ, прымае ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5735-treniro-ku-pa-karate-pravyali-dlya-vybarshchyka.html#sigProIdb2e00954ed
Прочитано 559 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.