Уладальнікам білетаў на хакей стаў і 19-гадовы Акім Храпалёў. Малады чалавек працуе галоўным спецыялістам у райкаме БРСМ. Спецыяльнасць тэхніка-праграміста ён набыў у нашым гандлёва-эканамічным каледжы. І працягвае вучыцца завочна на інжынера-праграміста ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Акім падышоў з усёй адказнасцю. Разам з актывістамі БРСМ удзельнічаў у многіх тэматычных мерапрыемствах. А цяпер вось і сам стаў героем публікацыі.
Увогуле на Юбілейным участку 26 юнакоў і дзяўчат, якія ўпершыню аддадуць свой голас на выбарах. Некаторыя з іх прагаласавалі датэрмінова, але большасць вырашыла прыйсці 17 лістапада.
Памятныя падарункі ўручала моладзі старшыня ўчастковай камісіі дырэктар СШ №11 Анжаліка Хандзецкая. Гэта выбарчая кампанія вельмі важная і для яе самой, паколькі ўзначаліла камісію ўпершыню.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.