17.11.2019 12:55

Галоўны кардыёлаг адказаў на пытанні маладзечанцаў на выбарчым участку

Выдатная магчымасць пракансультавацца ў вопытнага ўрача, загадчыка кардыялагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы, удастоенага ў мінулым годзе ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны» Міхаіла Шаўлюка была ў тых, хто прыйшоў галасаваць на Мыслевіцкі ўчастак №56, які знаходзіцца ў будынку Хажоўскай сярэдняй школы.

Загадчык кардыялагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Міхаіл Шаўлюк. Загадчык кардыялагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Міхаіл Шаўлюк. "Маладзечанская газета"

Як расказала старшыня камісіі Святлана Галюк, іх участак невялікі, тут налічваецца 493 выбаршчыкі з вёсак Адамавічы, Гаравіны, Мыслевічы, Рагазы. Датэрмінова прагаласавала 28 працэнтаў ад агульнай колькасці. У камісію паступіла каля 100 заявак ад састарэлых жыхароў, інвалідаў, каб члены камісіі прыехалі да іх дадому. З раніцы дзве брыгады адправіліся па двух кірунках, адзначае Святлана Алегаўна.

Урач-кардыёлаг Міхаіл Шаўлюк і сам жыве на гэтым участку ў Рагазах. Ён прагаласаваў, а затым на працягу гадзіны даваў кансультацыю ўсім жадаючым выбаршчыкам. Для гэта быў адведзены асобны кабінет. Такую ж кансультацыю ён правёў і на Хажоўскім участку для галасавання №57, што знаходзіцца ў будынку Хажоўскага сельвыканкама.

Доктар адзначае, што ў апошні час сардэчна-сасудзістыя хваробы маладзеюць, выклікаюць занепакоенасць выпадкі раптоўнай смерці. Галоўныя парады ад урача: сістэматычна вымяраць свой артэрыяльны ціск, сачыць за ўзроўнем халестэрыну нізкай шчыльнасці, адмовіцца ад дрэнных звычак, не забываць пра фізічную актыўнасць, якая адпавядае ўзроўню здароўя і ўзросту. І ні ў якім выпадку не адкладваць візіт да ўрача, калі адчулі сябе дрэнна. Трэба памятаць, што рэзкі загрудзінны боль, які аддае ў горла, можа сігналіць аб катастрофе сэрца. Трэба тэрмінова ўзяць пад язык таблетку нітрагліцэрыны, праз 10 хвілін – другую, і адразу ж выклікаць хуткую дапамогу. Беражыце сабе, будзьце аптымістамі, любіце жыццё – жадаў урач-карыдёлаг сваім пацыентам.

Загадчык кардыялагічнага аддзялення ЦРБ Міхаіл Шаўлюк правозіць кансультацыю. 

Фота і тэкст: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5729-galo-ny-kardyjolag-adkaza-na-pytanni-maladzechantsa-na-vybarchym-uchastku.html#sigProId48b2c9c9d5
Прочитано 656 раз Последнее изменение 17.11.2019 12:55
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.