17.11.2019 12:33

Першым прагаласаваў і атрымаў кнігу

«100 асоб Беларусі» -- так называецца кніга пра нашых знакамітых землякоў, якую атрымаў у падарунак Аляксандр Харлапаў. На Будаўнічым участку №18, што размешчаны ў СШ №11, ён першым прыйшоў аддаць свой голас на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Аляксандру Харлапаву падарунак уручыла старшыня выбарчай камісіі Таццяна Данілушкіна. Аляксандру Харлапаву падарунак уручыла старшыня выбарчай камісіі Таццяна Данілушкіна.

Аляксандр працуе слесарам на мясцовым водаканале. Мужчына шчыра расказаў, што ў яго сёння шмат розных спраў, але вырашыў пачаць гэты дзень з самай важкай -- паўдзельнічаць у лёсе краіны. На ўчастак ён прыйшоў у 8.03.

Таксама тут віталі маладых выбаршчыкаў. Увогуле, на Будаўнічым запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў, сярод якіх турнір па дартсе, майстар-класы па аквагрыме і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, бяспройгрышная латарэя, а яшчэ турніры па валейболе і шашхматна-шашачны.

Ірына РАБУШКА.

Фота: Аляксей Платко. 

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5728-pershym-pragalasava-i-atryma-knigu.html#sigProIda0fa2b0ba8
Прочитано 487 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.