14.11.2019 12:33

Ветэран-«афганец» Ігар Арабей: «Галоўнае – мір і стабільнасць у краіне»

Маладзечанец Ігар Арабей - старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», кіраўнік народнага музея памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў СШ №14 палкоўнік запасу.

Ігар Арабей. Ігар Арабей. "Маладзечанская газета".

 

З Ігарам Ігнацьевічам мы сустрэліся ў час датэрміновага галасавання на яго выбарчым участку. Былы афганец быў адным з першых, хто ў той дзень аддаў свой голас за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

-- Галасую датэрмінова, бо гэта зручна і не парушае маіх правоў як выбаршчыка, -- гаворыць Ігар Арабей. – Выбары для мяне заўсёды свята. Чакаю ад іх далейшага павышэння аўтарытэту заканадаўчай галіны ўлады. Лічу, што ў парламенце павінны спалучацца новыя ідэі і напрацаваны вопыт. Тады Беларусь будзе развівацца стабільна, у правільным кірунку, без сацыяльных узрушэнняў. Важна, каб людзі жылі ў мірнай краіне, упэўнена глядзелі ў будучыню, мелі дастойны ўзровень жыцця.
Ігар Ігнацьевіч заклікаў моладзь прыняць актыўны ўдзел у галасаванні. Маладыя людзі павінны браць адказнасць за лёс дзяржавы і вызначаць вектар яе развіцця.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5696-veteran-afganets-igar-arabej-galo-nae-mir-i-stabilnasts-u-kraine.html#sigProIde3d167bc49
Прочитано 1005 раз Последнее изменение 14.11.2019 12:33
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.