12.11.2019 14:03

У Маладзечне пачалося датэрміновае галасаванне

12 лістапада першыя выбаршчыкі прыйшлі на выбарчыя ўчасткі для галасавання: пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета".

У таго, хто не зможа выканаць свой грамадзянскі абавязак непасрэдна ў дзень выбараў 17 лістапада, ёсць магчымасць зрабіць гэта загадзя.

Нагадаем, што ўчасткі для датэрміновага галасавання адкрыты з 12 па 16 лістапада ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Адным з першых на Драздовіцкі ўчастак для галасавання №2 прыйшоў журналіст «Маладзечанскай газеты» Алег Бяганскі. 17 лістапада ён, як і ўсе журналісты рэдакцыі, будзе асвятляць ход выбарчай кампаніі, таму прагаласаваў датэрмінова.

Тэкст і фота: Анатолій Фядулаў.

Прочитано 587 раз Последнее изменение 12.11.2019 14:03
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.