Вялікая Перамога ў кнігах і кветках

  • 2024-04-16 15:32:04
  • Людмила ЦАРЬ

У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча арганізавана выстава-інсталяцыя «Салют табе, Перамога!»

Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ёй прадстаўлены кнігі аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны. У іх ліку «Наша перамога», «Героі Беларусі», «Вялікая Айчынная вайна», «Камандзір», «Юнацтва, абпаленае вайной» і іншыя. Чытачы звяртаюць увагу не толькі на літаратуру, іх позірк прыцягваюць тагачасныя паштоўкі, франтавыя лісты-трохкутнікі, іншыя экспанаты. Напрыклад, пілотка салдата, які абараняў родную краіну ад фашысцкай навалы.


– Невыпадкова ля экспазіцыі мы паставілі вялікія чырвоныя макі. Прыгожыя кветкі сімвалізуюць памяць аб людзях, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду. Белыя галубы на сінім палотнішчы – гэта мірнае неба, якое наканавана берагчы нашчадкам, – адзначыла галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Валянціна Мянькова.

Тэкст і фота: Людміла ЦАР