18.09.2020 14:54

У возеры ля Насілава выратавалі маленькага лебедзя

Пра тое, што птушаня заблыталася ў рыбалоўнай лёсцы, у інспекцыю паведамілі неабыякавыя гараджане. Людзі турбаваліся за жыццё лебедзя і прасілі выратаваць небараку. Прычым дзейнічаць трэба было неадкладна.

Уладзіслаў Чарноў ратуе птушку. Уладзіслаў Чарноў ратуе птушку.

Праз некалькі хвілін начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў разам з карэспандэнтам «МГ» былі на месцы. Сям’я лебедзяў (дзве дарослыя птушкі і тры маладыя) даверліва падплыла да берага. На шыю аднаго з птушанят сапраўды наматалася лёска. Яна не давала яму нармальна дыхаць і глытаць ежу. Бацькі не маглі дапамагчы свайму дзіцяці.

Уладзіслаў Чарноў з дапамогай кавалачкаў хлеба прывабіў лебядзіную сям’ю як мага бліжэй, на адлегласць выцягнутай рукі. Злавіць саслабелую птушку было няцяжка. Затым маладога лебе-дзя перанеслі на капот аўтама-біля, і начальнік райінспекцыі па ахове прыроды вызваліў птушаня ад лёскі.

Затым для птушак правялі антыстрэсавую тэрапію. «Лекамі» паслужылі тыя ж кавалачкі хлеба.

— Вось яскравы прыклад, да чаго можа прывесці забруджванне прыродных ландшафтаў, — адзначыў Уладзіслаў Чарноў. – Хтосьці выкінуў у вадаём непатрэбны скрутак лёскі. У выні-ку ледзь не загінула прыгожая птушка. Людзі павінны берагчы прыроднае асяроддзе, клапа-ціцца пра яго насельнікаў. Толькі так мы захаваем багацце зямлі, на якой жывём.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/sotsium/item/7681-u-vozery-lya-nasilava-vyratavali-malenkaga-lebedzya.html#sigProIdf7f3bd605f
Прочитано 531 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить