13.08.2020 10:36

Рекорды по рождаемости и бракам. Демография за июль 2020 года

Информация молодечненского ЗАГСа.

Мінулы месяц з пачатку года стаў самым багатым на дзяцей. Радуе яшчэ і тое, што за сем месяцаў нованароджаных зарэгістравана больш, чым летась. Пра гэты і іншыя цікавыя факты мы даведаліся з інфармацыі намесніка начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Эліны ПЛАТАНОВІЧ.

Нараджэнні

У ліпені зарэгістравана 138 нованароджаных (85 хлопчыкаў і 53 дзяўчынкі) -- на 31 больш, чым летась. І гэта самы высокі паказчык за сем месяцаў.

Першае дзіця нарадзілася ў 52 сем’ях, другое – у 53, трэцяе – у 21, чацвёртае – у васьмі, пятае – у чатырох.

У сельскай мясцовасці найбольш дзяцей зарэгістравана ў Радашковіцкім гарпасялковым, Лебедзеўскім і Цюрлёўскім сельвыканкамах.

У сям’і Вікторыі і Дзмітрыя Асіповічаў з вёскі Канчаны Красненскага сельсавета 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, нарадзіўся сын Павел.

У сям’і Маліноўскіх з Маладзечна нарадзіліся двайняты – Вікторыя і Вераніка.

Сярэдні ўзрост маці складае 29 гадоў, бацькі – 31 год. Самым маладым бацькам адпаведна 19 і 20 гадоў, максімальны ўзрост – 40 і 53 гады.

Самымі папулярнымі імёнамі ліпеня сталі Максім, Арсеній, Арцём, Міхаіл, Павел, Іван, Ганна, Арына, Ева, Софія. У адзінкавым варыянце сустракаліся Віталій, Герман, Канстанцін, Марат, Радзівон, Савелій, Станіслаў, Яўгенія, Ніколь, Рэната, Сняжана, Софі, Таміла.

Усяго за сем месяцаў у нашым раёне зарэгістравана 735 нованароджаных -- гэта на 4 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Смерці

У ліпені пайшоў з жыцця 191 жыхар раёна -- на 44 больш, чым летась. З пачатку года памерла 1165 нашых землякоў, што на 78 больш, чым за такі ж леташні перыяд.
Сярэдняя працягласць жыцця ў ліпені ў мужчын склала 64 гады, у жанчын – 73 гады.

Шлюбы

Іх у ліпені зарэгістравана рэкордная колькасць – 107, на 7 больш, чым летась.
Сярэдні ўзрост нявест – 27 гадоў, жаніхоў -- 29. Самым юным маладым было па 18 гадоў, самым узроставым нявесце і жаніху – 53 і 59 гадоў.

З пачатку года ў раёне створана 415 новых сем’яў -- на 9 менш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Разводы

Іх зарэгістравана 52 -- роўна столькі ж было і ў мінулагоднім ліпені.
За сем месяцаў у нашым раёне распалася 325 сем’яў -- гэта на 18 больш, чым у 2019 годзе.

Прочитано 281 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить