05.06.2020 11:09

Маладзечанскі Чырвоны Крыж правёў акцыю «Бульба для адзінокіх пенсіянераў»

Дапамагала прадпрыемства «Аквадыў».

Работнік завода «Аквадыў» Міхаіл Глінскі (справа), валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Юрый Апаль, Алена Камісарук і Анжаліка Кароль. Работнік завода «Аквадыў» Міхаіл Глінскі (справа), валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Юрый Апаль, Алена Камісарук і Анжаліка Кароль.

У Беларусі завяршыўся традыцыйны майскі месячнік Чырвонага Крыжа. На Маладзечаншчыне ён прайшоў, як заўсёды, актыўна, з удзелам грамадскасці, прадстаўнікоў вытворчых калектываў, навучальных устаноў.

Шмат добрых спраў запісалі на свой рахунак актывісты раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа. Пры гэтым мясцовыя валанцёры не любяць шмат расказваць пра свае ініцыятывы, прыцягваць да сябе ўвагу, бо лічаць, што галоўнае – адказна ставіцца да выканання добрых спраў. Дарэчы, як адзначыла старшыня раённай дабрачыннай арганізацыі Яўгенія Русецкая, месячнік дае выдатную магчымасць для ўсіх неабыякавых жыхароў горада і раёна актывізаваць сваю дзейнасць, аказаць канкрэтную дапамогу людзям, якія маюць у ёй патрэбу.

— На фінішы месячніка мы правялі сумесную акцыю з работнікамі Малінаўшчызненскага спіртагарэлачнага завода - «Аквадыў» пад назвай «Бульба для адзінокіх пенсіянераў», — паведаміла Яўгенія Русецкая. — Сёння, ва ўмовах сусветнай пандэміі каранавіруса, пажылыя людзі і асабліва адзінокія хворыя, інваліды апынуліся ў няпростай сітуацыі. Мы вырашылі падтрымаць іх не толькі маральна. Па ініцыятыве начальніка аддзела гаспадарчага забеспячэння і прапускнога рэжыму Міхаіла Глінскага, актывісты пярвічнай арганізацыі Чырвонага Крыжа завода сабралі грошы і закупілі ў адным з сельгаспрадпрыемстваў 500 кілаграмаў бульбы. Транспарт для дастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі на склад раённай дабрачыннай арганізацыі забяспечыла кіраўніцва завода.

Тэкст і фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

 

Прочитано 442 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить