15.05.2020 15:38

Демография Молодечненского района. Апрель 2020 г.

Информация молодечненского ЗАГСа.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Першая нядзеля пасля Вялікадня ў народзе называецца праводнай. З яе пачынаецца перыяд, спрыяльны для вяселляў. З даўніх часоў маладыя выбіралі гэтыя благаславёныя дні, стваралі сем’і.

Як расказала начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Іна АХПОЛАВА, сёлета многія пажадалі жаніцца напярэдадні праводнай нядзелі: 24 красавіка зарэгістравалі шлюб пяць пар маладых, 25 красавіка – ажно 13. Пра гэтыя і іншыя цікавыя дэмаграфічныя факты – у нашай чарговай падборцы па выніках мінулага месяца.

Нараджэнні

У красавіку зарэгістраваны 84 нованароджаныя (36 хлопчыкаў і 48 дзяўчынак), што на 21 менш, чым у мінулым годзе. Першае дзіця з’явілася на свет у 36 сем’ях, другое – у 24, трэцяе – у 14, чацвёртае – у чатырох, пятае – у адной, шостае – у пяці. Сярэдні ўзрост мам – 28 гадоў, татаў – 30.

Самымі папулярнымі імёнамі красавіка былі Багдан, Іван, Мацвей, Ксенія, Аліна, Дарына. Сярод рэдкіх, што сустракаліся ў адзіным экзэмпляры, – Віталій, Елісей, Савелій, Тамір, Аксіння, Алеся, Алёна, Аміра, Ілона, Лада, Эма.

Усяго з пачатку года ў нашым раёне нарадзілася 411 дзяцей — на 7 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Шлюбы

Іх зарэгістравана 54, што на 27 больш, чым летась. У горадзе пажаніліся 38 пар. У сель-
скай мясцовасці найбольш шлюбаў было ў Цюрлёўскім сельвыканкаме – 4 і Лебедзеўскім – 3.

Сярэдні ўзрост нявест – 29 гадоў, жаніхоў – 30. Самай юнай нявесце – 18 гадоў, самай узроставай – 70. Наймаладзейшаму жаніху споўнілася 19 гадоў, самаму саліднаму — 77.
Усяго за чатыры месяцы ў раёне створана 191 новая сям’я, і гэта на 15 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Разводы

Іх у красавіку было 38 — роўна столькі, колькі і летась. Сярэдні ўзрост жанчын, якія скасавалі шлюб, – 34 гады, мужчын – 37. Мінімальны ўзрост разведзеных жанчын – 23 гады, максімальны – 56, у мужчын адпаведна 27 і 55 гадоў.

Смерці

У красавіку пайшлі з жыцця 145 чалавек — на 10 менш, чым у мінулым годзе.
Сярэдні ўзрост памерлых мужчын – 65 гадоў, жанчын – 77.

З пачатку года ў раёне памёр 601 чалавек, і гэта на 54 менш, чым за такі ж перыяд 2019 года.

 

Прочитано 928 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить