08.05.2020 11:20

БРСМ працягвае акцыю «Беларусь памятае. Памятае кожнага»

У вялікіх і малых гарадах і вёсачках краіны прадстаўнікі шматлікіх арганізацый, аб’яднанняў, прадпрыемстваў, самых розных прафесій і звычайныя жыхары ўскладуць кветкі да абеліскаў воінаў-вызваліцеляў, якія цаной свайго жыцця адстаялі для нас мір і свабоду. Ні адно знакавае месца, ні адзін мемарыял воінскай славы не застанецца без увагі.

Ля помніка ў вёсцы Сакаўшчына, якую ў 1943-м цалкам знішчылі фашысцкія карнікі. Даніну памяці загінулым аддаюць актывісты райкама БРСМ. Ля помніка ў вёсцы Сакаўшчына, якую ў 1943-м цалкам знішчылі фашысцкія карнікі. Даніну памяці загінулым аддаюць актывісты райкама БРСМ.

Аддаць даніну памяці пакаленню пераможцаў мы накіраваліся разам з другім сакратаром райкама БРСМ Аленай Станкевіч і юнымі ўдзельнікамі маладзёжнага руху – навучэнцамі політэхнічнага каледжа Сяргеем Дабравольскім, Яўгеніем Дараховічам, Ягорам Сцепановічам, Ягорам Прадко і Андрэем Шпілем.

Мы пабывалі ля абеліска, што ўстаноўлены на выездзе з Маладзечна ў бок Вілейкі ў знак памяці пра мірных жыхароў нашага горада, якія былі расстраляныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З’ездзілі ў вёску Сакаўшчыну, якую ў 1943-м цалкам знішчылі фашысцкія карнікі. Як напамін аб трагічных падзеях, тут узвышаецца на ўзгорку помнік. А ў былым лазавецкім лесе пабывалі на месцы, дзе са жніўня 1943-га па ліпень 1944 года праводзіліся пасяджэнні Маладзечанскага падпольнага райкама камсамола, сустрэчы з падпольшчыкамі і партызанскімі сувязнымі.

Алена Станкевіч падкрэсліла, што вельмі важна ведаць і цаніць сваю гісторыю і берагчы мір. Дарэчы, яе дзед і бабка па бацькавай лініі таксама зведалі пакуты Вялікай Айчыннай вайны. Пётр Станкевіч і Соф’я Вайніловіч родам з вёскі Савічы Іўеўскага раёна. Калі пачалася Вялікая
Айчынная, ім было ўсяго па 17 і 16 гадоў. Пад прымусам немцаў, як і многім іншым аднавяскоўцам, давялося будаваць вузкакалейку на станцыі Юрацішкі.

— На жаль, не памятаю ні дзядулю, ні бабулю – яны пайшлі з жыцця, калі я была яшчэ зусім маленькай. Не даводзілася бываць і на радзіме сваіх продкаў, — шчыра гаворыць Алена. – Але я бясконца ўдзячная ім, як і ўсяму пакаленню тых часоў, за сённяшні дзень. А што будзе заўтра — залежыць ад нас, сучаснікаў.

Прочитано 846 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить