29.03.2020 9:33

В Молодечно готовы обучать вождению людей с инвалидностью

Нужен специальный автомобиль.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. Фото из отктытых источников.

У нашым горадзе прапрацоўваецца пытанне навучання людзей з абмежаванымі магчымасцямі кіраванню аўтамабілем. Такое навучанне плануецца арганізаваць на базе Маладзечанскай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Бліжэйшы горад, дзе аказваюцца паслугі па падрыхтоўцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, гэта Мінск. Цяпер прапрацоўваецца пытанне, каб такое навучанне праводзілася ў Маладзечне.

— Адпаведныя паслугі ў горадзе і раёне запатрабаваныя, — адзначыў выконваючы абавязкі Маладзечанскай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Вітаўтас Раманаўскас. – Ды і вопыт па тэарэтычнай падрыхтоўцы людзей гэтай катэгорыі ў нас ёсць. У 2017 го-дзе курсы наведваў чалавек з інваліднасцю. Дарэчы, ён быў адным з лепшых у сваёй групе, практычнае ваджэнне асвоіў у сталіцы і здаў экзамен з першага разу.

Плануецца, што спецыяльны вучэбны аўтамабіль з ручным кіраваннем і аўтаматычнай каробкай перадач (для практычнага навучання ваджэнню) маладзечанцам выдзеліць Мінская абласная структура ДТСААФ. Тэарэтычная падрыхтоўка ўсіх будучых вадзіцеляў будзе праходзіць у агульных групах.
Манеўры на дарозе дапаможа асвоіць майстар вытворчага навучання. Аплата за навучанне людзей з абмежаванымі магчымасцямі будзе залежаць ад умоў прадстаўлення спецаўтамабіля.

— Як і іншыя курсанты, людзі з абмежаванымі магчымасцямі павінны прайсці медкамісію і мець адпаведнае заключэнне ўрачоў. Пасля атрымання вучэбнага спецаўтамабіля вучыцца ў Маладзечне змогуць і жыхары іншых раёнаў (у тым ліку суседніх). Для людзей гэта нашмат больш зручна, чым атрымліваць такія паслугі ў сталіцы, — падкрэсліў Вітаўтас Раманаўскас.
***
Чалавек з інваліднасцю можа заказаць спецаўтамабіль з-за мяжы, купіць яго на другасным рынку або пераабсталяваць транспартны сродак пад ручное кіраванне.

Новае спецыяльнае аўто каштуе прыкладна столькі ж, колькі і звычайнай канструкцыі. Так, новы мінівэн «Хонда» можна набыць за 15-20 тысяч долараў. Па-трыманы ГАЗ прадаецца за 3-4 тысячы «ўмоўных адзінак». За «Нісан» 2014 года выпуску просяць 10 тысяч «зялёных». Бензінавы 20-гадовы ВАЗ, адаптаваны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, абыдзецца пакупніку ў 800 долараў. Былыя ў карыстанні ручныя «Таўрыі» ў залежнасці ад года выпуску і прабегу каштуюць ад 700 да 1100 долараў.

Алег БЯГАНСКІ.

 

Прочитано 325 раз Последнее изменение 29.03.2020 9:33
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить