27.03.2020 12:13

Дачи в окрестностях Молодечно: какие и почем?

Домік вокнамі ў сад ці катэдж на беразе возера? Гэта пытанне спрабуюць вырашыць цяпер многія маладзечанцы. Жаданне пабыць сам-насам з прыродай, адпачыць пасля рабочага дня на свежым паветры, прайсціся басанож раніцай па расе, палюбавацца ўсходам сонца, седзячы з вудай на беразе ракі або возера, прынесці з лесу поўны кошык ягад, грыбоў ды яшчэ пакаштаваць прама з градкі вырашчаны сваімі рукамі духмяны шурпаты агурок…

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета",

Ттой, хто пакуль не ажыццявіў сваю запаветную мару, садзіцца за камп’ютар або бярэ ў рукі «Маладзечанскую газету» і цярпліва тэлефануе па аб’явах, імкнучыся выгадна набыць нерухомасць за межамі горада.Аб’яў аб продажы дач на старонках «Маладзечанскай газеты» хапае, каб нешта выбраць для сябе. І цэны розныя.

Самы танны ўчастак памерам 10 сотак прапануюць, напрыклад, у садовым таварыстве «Масцішча», што знаходзіцца ў вілейскім напрамку. Праўда, тут няма ніякага збудавання, каб схавацца хаця б ад дажджу. Адсутнічае вада. Таму і кошт адпаведны — 800 рублёў.

Дачны ўчастак у СТ «Плёсы» ўдвая меншы — усяго 5 сотак. Але размешчаны ён у жывапісным месцы непадалёк ад Віліі. На ўчастку ёсць добраўпарадкаваны домік, гараж, працуе сезонны водаправод. Як кажуць, засяляйся і жыві ўсё лета, апрацоўвай па меры сваіх сіл градкі, хадзі на рыбалку,
атрымлівай асалоду ад прыроды. Толькі спачатку трэба заплаціць гаспадарам за такое задавальненне 17 тысяч рублёў.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу 28 сакавіка.

Прочитано 727 раз Последнее изменение 27.03.2020 12:13
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить