27.01.2020 9:08

Агульныя захапленні ўмацоўваюць сям’ю

У гэтым перакананы актывісткі пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын гарадскога Палаца культуры.

Праект «Сям’я – мінулае, сучаснасць, будучыня…», над якім яны плённа працавалі са студзеня па кастрычнік мінулага года, прызнаны лепшым у намінацыі «Духоўнасць. Культура. Здаровы лад жыцця» па выніках першага рэспубліканскага агляду-конкурсу грамадзянска-патрыятычных праектаў «Лепшы праект-2019».


У конкурсе прынялі ўдзел каля 50 раённых, гарадскіх пярвічных арганізацый з усёй Беларусі, якія прадставілі праекты ў пяці намінацыях. Пераможцамі прызнаны 18 арганізацый, яшчэ 21 адзначана дыпломамі лаўрэатаў конкурсу. Узнагароды пераможцам уручалі старшыня Беларускага саюза жанчын Марыяна Шчоткіна, яе намеснік Надзея Ермакова, якія лічаць асабліва значным, што конкурс праводзіўся ў Год малой радзімы.

— Што ўяўляў сабой праект пярвічнай арганізацыі гарадскога Палаца культуры? – пытанне да яе старшыні Тамары Грыцкевіч.

— Мы прадставілі прэзентацыю комплексу мерапрыемстваў, якія рэалізоўвалі з падтрымкай калектыву гарадскога Палаца культуры, раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Яны накіраваныя на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей, духоўнае, фізічнае выхаванне моладзі, пазітыўныя адносіны да актыўнага ладу жыцця, змястоўнае правядзенне вольнага часу. Адметна, што ў іх маладзечанцы ўдзельнічалі цэлымі сем’ямі. Прыемна было бачыць, як людзі розных пакаленняў разам прымалі ўдзел у конкурсах, падтрымлівалі адзін аднаго. Гэта сапраўды вельмі збліжае бацькоў і дзяцей.

— Прыгадайце самыя значныя мерапрыемствы, якія адбыліся ў рамках праекта.

— Гэта маштабнае свята «Яе вялікасць сям’я», у рамках якога ладзіліся канцэрт, фотаконкурс, іншыя мерапрыемствы, працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, круглы стол. Запомніліся маладзечанцам спартыўна-забаўляльнае свята «Адпачываем усёй сям’ёй», праект «Маладзёжнае перакрыжаванне», які ахапіў 3500 дзяцей, 2000 падлеткаў, 150 маладых і 80 мнагадзетных сем’яў.

— Колькі дзейнічае ваша пярвічная арганізацыя?

— Яна была створана ў снежні 2018 года і за гэты час пацвердзіла сваю жыццяздольнасць. У яе складзе 83 жанчыны, якія прымаюць актыўны ўдзел у многіх рэспубліканскіх, абласных, раённых акцыях і мерапрыемствах, сярод якіх «Нашы дзеці», «Жанчына года Міншчыны», «Збяром партфель разам», «Здаровая жанчына – здаровая нацыя», «Сям’я года Міншчыны» і многія іншыя. Радуе, што ўсім разам нам удаецца ажыццявіць шмат добрых спраў, дзякуючы якім нашы матулі, дзеці, мнагадзетныя сем’і, людзі з інваліднасцю, састарэлыя пастаянна адчуваюць цеплыню і клопат.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Фота: архіў ГАРАДСКОГА ПАЛАЦА КУЛЬТУРЫ.

Прочитано 398 раз Последнее изменение 27.01.2020 9:08
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить