25.11.2019 8:59

Міратворцы з сямі краін сабраліся ў Маскве. І сярод іх прадстаўніца Маладзечна

На VIII справаздачна-выбарнай канферэнцыі Міжнароднай асацыяцыі фондаў міру разам са старшынёй праўлення Беларускага фонду міру Максімам Місько нашу краіну прадстаўляла старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі, член праўлення БФМ Святлана Чыжыкава.

Удзельнікі канферэнцыі. У цэнтры – Анатолій Карпаў, Сяргей Бабурын, Святлана Чыжыкава – чацвёртая справа. Удзельнікі канферэнцыі. У цэнтры – Анатолій Карпаў, Сяргей Бабурын, Святлана Чыжыкава – чацвёртая справа.

— У Маскву з’ехаліся 20 дэлегатаў з сямі краін, сярод якіх Расія, Беларусь, Казахстан, Азербайджан, Арменія, Кіргізія, Таджыкістан, — расказвае Святлана Пятроўна. – Са справаздачай аб рабоце асацыяцыі за апошнія пяць гадоў выступіў вядомы шахматыст і палітык Анатолій Карпаў. Ён паспяхова кіруе МАФМ 37 гадоў — з тых часоў, калі яна была Савецкім фондам міру. Ён захаваў нашу арганізацыю ў няпростыя дзевяностыя, рэарганізаваў у асацыяцыю. Дэлегаты аднадушна выбралі яго прэзідэнтам на наступныя пяць гадоў. Першым віцэ-прэзідэнтам застаўся Сяргей Бабурын, расійскі дзяржаўны, палітычны і навуковы дзеяч. Больш за тры дзесяцігоддзі ў кіраўніцтва МАФМ уваходзіць і двойчы Герой Савецкага Саюза лётчык-касманаўт Уладзімір Аксёнаў.

Святлана Пятроўна адзначае, што вельмі змястоўным было выступленне Максіма Місько. Ён уручыў Анатолію Карпаву трылогію «Шчасце жыць у мірнай краіне», у якую ўвайшлі лепшыя дзіцячыя творы – малюнкі, вершы, проза, прадстаўленыя на конкурс з аднайменнай назвай.

Максім Місько ў час канферэнцыі выбраны членам Савета МАФМ. Святлана Чыжыкава ўвайшла ў склад Рэвізійнай камісіі Міжнароднай асацыяцыі фонду міру.

— Не першы раз прымала ўдзел у такіх канферэнцыях. Гэта вельмі карысна і пазнавальна. Сустрэчы з міратворцамі іншых краін, іх расповеды пра новыя акцыі і праекты даюць новы імпульс у рабоце, — адзначае наша зямлячка.

Фота: архіў Святланы ЧЫЖЫКАВАЙ.

Прочитано 141 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить