21.11.2019 11:57

Стали известны победители районного конкурса «Лучшее ветеранское подворье-2019»

Сямнаццаць заявак паступіла ад жыхароў нашага раёна для ўдзелу ў конкурсе «Лепшы ветэранскі падворак-2019».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета".

Былі прадстаўлены Яхімоўшчынская, Насілаўская, Лебедзеўская, Пятроўшчынская, Аляхновіцкая пярвічныя ветэранскія арганізацыі, трое ўдзельнікаў было ад Палачанскай, па двое — ад Красненскай, Беразінскай і Хажоўскай «пярвічак». Заявілі аб сабе прадстаўнікі пярвічнай ветэранскай арганізацыі райвыканкама, бібліятэчных работнікаў, станцыі Маладзечна.

— Сімвалічна, што агляд-конкурс на лепшы падворак праходзіць у Год малой радзімы. У ім прынялі ўдзел пенсіянеры, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, якія маюць свае жылыя дамы з прысядзібнымі ўчасткамі, трымаюць гаспадарку, — расказвае старшыня раённага савета ветэранаў старшыня журы Станіслава Зубкова.

Журы надавала ўвагу эстэтычнаму афармленню і санітарнаму стану прысядзібных участкаў, выкарыстанню прыродных матэрыялаў, наяўнасці зялёных насаджэнняў і хатняй жывёлы. Нават у дробязях адчувалася, як моцна людзі любяць свой дом, вёсачку, сваю малую радзіму.

Пераможцамі раённага агляду-конкурсу «Ветэранскі падворак-2019» сталі Людміла і Уладзімір Глухоўскія з вёскі Насілава. Другое месца — у Галіны і Аляксандра Рамановічаў з аграгарадка Лебедзева, трэцяе — у Крысціны і Уладзіміра Рындзевічаў з вёскі Літва.

Старшыня журы агляду-конкурсу Станіслава Зубкова ўручае Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў пераможцам конкурсу Уладзіміру і Людміле Глухоўскім.

Лідары адзначаны Ганаровай граматай і Падзячнымі пісьмамі раённага Савета дэпутатаў, атрымалі грашовыя ўзнагароджанні.

Падворак жыхаркі пасёлка Сасновы Бор Ірэны Ханеўскай прызнаны лепшым у намінацыі «Кветкавая фантазія», Ганна Балухціна з Палачан перамагла ў намінацыі «Сабе на карысць». Больш за сотню нарыхтовак на зіму назапасіла гаспадыня. Ёсць чым паласавацца і гасцей пачаставаць.

«Ад прыроды матэрыял – ад майстроў талент» — у такой намінацыі адзначаны Вольга і Аляксандр Зайко з Насілава. У намінацыі «Я на падворку не адзін» лепшымі сталі Мікалай і Кацярына Малец з Груздава. Кацярына Іванаўна прадставіць наш раён на абласным конкурсе ў сталічным Доме ветэранаў. Не адзін год яна адпрацавала выхавальніцай дзіцячага сада, удзельнічае ў народным хоры ветэранаў «Надзея», з’яўляецца дыпламантам раённага конкурсу «Бабуліны прысмакі».

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі раённага савета ветэранаў і падарункамі.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 20.11.2019 г.

Прочитано 638 раз Последнее изменение 21.11.2019 11:57
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить