21.10.2019 14:27

В Молодечно в День матери родились восемь малышей

Мам павіншавалі.

Дар’я Кулаковіч, Анастасія Сысун і Анастасія Смалонская сталі мамамі  ў святочны дзень. Дар’я Кулаковіч, Анастасія Сысун і Анастасія Смалонская сталі мамамі ў святочны дзень. "Маладзечанская газета".

14 кастрычніка, у Дзень маці, у Маладзечанскім радзільным доме з'явілася на свет ажно васьмёра нованароджаных: тры дзяўчынкі і пяцёра хлопчыкаў.

Пяць жанчын пабывалі тут ужо ў другі раз, тры нарадзілі першынцаў.

Па традыцыі іх прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый.

«Перадай дабро па крузе», -- так называецца дабрачынная акцыя, якую ініцыявала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Людміла Канановіч тры гады таму, у пачатку сваёй дэпутацкай дзейнасці. Традыцыю падтрымалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Барада, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Дар’я Калядзіч, выконваючая абавязкі начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Алеся Кавецкая. Дырэктар ААТ «Швейная фірма «Юнона» Ірына Шыман разам з калегамі падрыхтавалі прыгожыя камплекты для нованароджаных.

Далучыліся да віншаванняў выконваючая абавязкі загадчыка радзільнага дома Таццяна Вашынка, загадчык радзільнага аддзялення Вольга Хітрун. Здароўя мамам і іх дзеткам, дабрабыту ў сем’ях пажадалі ўсе прысутныя, уручылі кветкі, падарункі на памяць пра гэты знамянальны дзень. Алеся Кавецкая ўручыла мамам першыя ў жыцці іх дзетак дакументы – пасведчанні аб нараджэнні ў прыгожых вокладках.

У кожнай жанчыны свая гісторыя, свой шлях да мацярынства. Але для ўсіх Дзень маці стаў знамянальным удвая.

Фота: Аляксей Платко. 

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 23 кастрычніка.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/sotsium/item/5544-v-molodechno-v-den-materi-rodilos-vosem-malyshej.html#sigProIdc74e98efda
Прочитано 434 раз Последнее изменение 21.10.2019 14:27
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить