10.10.2019 15:33

Демография Молодечненского района. Сентябрь 2019 г.

Информация молодечненского ЗАГСа.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. Фото из открытых источников.

Пра дэмаграфічную сітуацыю ў раёне, якая склалася ў верасні, паведаміла выконваючая абавязкі начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Алеся КАВЕЦКАЯ.

Самыя папулярныя імёны верасня – Багдан і Софія. Калі імя Багдан упершыню ўзначаліла рэйтынг, то Софія папулярнае не першы месяц і нават не адзін год. Застаецца толькі здзіўляцца гэтаму феномену…

Нараджэнні

У верасні зарэгістраваныя 86 нованароджаных (39 хлопчыкаў і 47 дзяўчынак), што на сем менш, чым у мінулым годзе. Гэта самы малы паказчык з пачатку года. Найбольш дзяцей нарадзілася ў студзені – 106.

Першае дзіця з’явілася ў 32 сем’ях, другое – у 36, трэцяе – у 13, чацвёртае – у чатырох, шостае – у адной. У горадзе зарэгістравана адна пара блізнят.
Сярэдні ўзрост мам – 29 гадоў, татаў – 31. Самай маладой маме – 18 гадоў, тром самым сталым – ад 40 да 45. Двое татаў старэйшыя за 50 гадоў.

Самымі папулярнымі імёнамі верасня сталі Багдан, Данііл, Ягор, Аляксей, Арцём, Софія, Варвара, Кацярына, Яна. Сярод рэдкіх – Яфім, Захар, Мірон, Савелій, Серафім, Арыяна, Віталіна, Лія, Мія, Эла.

За дзевяць месяцаў года ў раёне нарадзілася 940 новых жыхароў, на 129 менш, чым за аналагічны перыяд 2018 года.

Шлюбы

У першым месяцы восені зарэгістравалі шлюб 94 пары -- на 19 менш, чым летась. Найбольш сем’яў сёлета было створана ў жніўні – 123.

Сярэдні ўзрост нявест – 28 гадоў, жаніхоў – 31. Адной нявесце не споўнілася 18-ці, дваім жаніхам і дзвюм нявестам – па 19. Між тым трое мужчын і адна жанчына ўступілі ў шлюб пасля 60-ці.

Усяго сёлета ў раёне створана 641 новая сям’я, што на 43 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Разводы

У верасні распалася 30 сем’яў -- на 10 менш, чым летась. Гэта самы нізкі паказчык з пачатку года. Найбольш разводаў зафіксавана ў лютым – 53.

За дзевяць месяцаў у раёне распалася 385 сем’яў, што на 10 больш, чым за такі ж перыяд 2018 года.

Смерці

Першы месяц восені стаў апошнім у жыцці 150 нашых землякоў -- на 26 больш, чым у верасні мінулага года.

Усяго з пачатку года ў раёне памерлі 1376 чалавек, на аднаго больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Прочитано 125 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить