18.09.2019 11:17

Пачастункі ад Ніны Віткоўскай: салодкія баравікі, хрусткія лісічкі і шарыкі з кавуна

Як прыгатаваць вясельны стол на паўсотні чалавек, якія катлеты найбольш любяць школьнікі, у чым сакрэт смачных клёцак – пра гэта я распытала ў Ніны Віткоўскай, повара з 40-гадовым стажам з вёскі Мароські.

Ніна Віткоўская -- справа. Ніна Віткоўская -- справа. "Маладзечанская газета"

А яшчэ пра яе шлях у прафесію, раку Прыпяць, на якой яна вырасла, пра маміны аладкі і наліснікі…

Мы пазнаёміліся ў час свята вёскі Мароські. Пачастункамі, якія прыгатавала Ніна Уладзіміраўна са сваёй сястрой Таццянай Кахавец, можна было любавацца бясконца. Без перабольшвання, кожная страва – твор мастацтва, ці то гэта фаршыраваны карп, кошык, выразаны з кавуна, напоўнены сакавітымі чырвонымі шарыкамі (адразу і не зразумееш, што яны з кавуна), ці то пячэнне ў выглядзе руж з танюсенькімі пялёсткамі, крамяных баравікоў, лісічак, якія не адрозніш ад сапраўдных.
— Муж папрасіў пакінуць яму кавалачак карпа. Я не стала абяцаць: ведала, што толькі галава ад яго застанецца, — з усмешкай гаворыць повар.

Так і атрымалася. Гатавалі стравы тры дні, разышліся яны за тры хвіліны, бо ўсім хацелася пакаштаваць гэту смакату.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за сераду, 18 верасня.

Прочитано 155 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить