18.09.2019 10:21

Лето закончилось - оздоровление продолжается

 Падводзім вынікі летняй аздараўленчай кампаніі дзяцей разам з Антанінай РЫНКЕВІЧ, вядучым спецыялістам прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Маладзечанскім раёне.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Для таго каб нашы дзеці за лета адпачылі ад заняткаў, паздаравелі, набраліся сіл на новы навучальны год, на тэрыторыі раёна працавала 129 аздараўленчых лагераў розных тыпаў (53 – з кругласутачным знаходжаннем, 76 – з дзённым). У іх за тры месяцы змаглі адпачыць 5837 чалавек — на 439 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

У лагеры «Івалга» ўпраўлення па адукацыі райвыканкама былі арганізаваны чатыры змены па 18 дзён, тут пабывала 530 дзяцей.

Антаніна Уладзіміраўна адзначае, што пры размеркаванні пуцёвак былі ў прыярытэце дзеці з мнагадзетных, малазабяспечаных, няпоўных сем’яў, а таксама дзеці з інваліднасцю, сіроты. На змяншэнне кошту пуцёвак ільготнай катэгорыі райвыканкамам выдзелена 86630 рублёў, на падрыхтоўку лагера «Івалга» — 81193,44 рубля. А вось прафсаюзныя камітэты прадпрыемстваў і арганізацый аказвалі нязначную дапамогу для змяншэння кошту пуцёвак, адзначае вядучы спецыяліст. У асноўным дапамагалі прафкамы бюджэтных і дзяржаўных арганізацый, аграпрамысловага комплексу, якія выдзялялі дапамогу ў памеры адной-трох базавых велічынь.

Асаблівая ўвага надавалася пытанням бяспекі: у лагеры запрашалі супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, ДАІ, МУС, медыцынскіх работнікаў, якія праводзілі прафілактычныя гутаркі, практычныя заняткі. Праходзілі спартыўныя мерапрыемствы, дзеці і падлеткі наведвалі школьныя і гарадскія басейны. Выхаваўчая работа праводзілася ў рамках рэспубліканскай акцыі «Малая радзіма: эстафета карысных спраў», шмат мерапрыемстваў прысвячалася 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Летняя аздараўленчая кампанія паспяхова завяршылася. Але і ў час навучальнага года дзеці могуць паправіць сваё здароўе ў санаторыях, нагадвае вядучы спецыяліст. Каб атрымаць пуцёўку, бацькі павінны звярнуцца ў камісію па аздараўленні па месцы работы, прадставіць даведку ад урача. Нагадаем, што санаторнае лячэнне для дзяцей доўжыцца 21 дзень, пуцёўкі выдзяляюцца бясплатна, для школьнікаў там арганізаваны заняткі. З самых запатрабаваных санаторыяў Антаніна Уладзіміраўна называе «Богатырь», што знаходзіцца ў нашым раёне, «Налібоцкая пушча» (Валожынскі раён), «Баравічок» (Гродзенская вобласць), «Свіслач» (Магілёўская вобласць), «Друскінінкай» (Рэспубліка Літва). Добрая навіна: санаторый «Случ» (Слуцкі раён) пачаў прымаць дзяцей з захворваннямі органаў зроку. Поўнасцю выконваюцца заяўкі і ў санаторыі, аддзяленні маці і дзіцяці як у беларускія здраўні-
цы, так і ў расійскія ў Місхоры і Сочы на Чорным моры.

 

Прочитано 90 раз Последнее изменение 18.09.2019 10:21
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить