12.09.2019 14:37

«Сто километров на электромобиле обходится в два с половиной рубля»

Об удобстве и экономичности своей машины рассказал житель Молодечно. Правда, анонимно.

Вадзіцель рэдакцыі «МГ» Сяргей Гоманаў знаёміцца з устройствам электрамабіля. Вадзіцель рэдакцыі «МГ» Сяргей Гоманаў знаёміцца з устройствам электрамабіля. "Маладзечанская газета"

Жыхар Маладзечна Аляксей на сваім электрамабілі «Nissan Leaf» праехаў некалькі тысяч кіламетраў. Мужчына папрасіў не называць яго прозвішча, аднак ахвотна расказаў пра машыну, якая «запраўляецца» ад звычайнай разеткі.

-- Выбраў «Nissan Leaf» таму, што гэта адна з найбольш распаўсюджаных мадэляў электрамабіляў, -- гаворыць субяседнік. – Яна даступная, простая ў эксплуатацыі і нядрэнна сябе зарэкамендавала на дарогах розных краін. Каштуе такое аўто каля 12 тысяч долараў. Увогуле, цяпер усе асноўныя вытворцы легкавых аўтамабіляў маюць электрычныя версіі сваіх вырабаў. А знакамітая «Тэсла» толькі на іх і спецыялізуецца.

Летам на адной зарадцы можна праехаць каля 150 кіламетраў, зімой -- 130 (дадатковая энергія траціцца на абаграванне салона).

Больш падрабязна чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 14 верасня.

Прочитано 456 раз Последнее изменение 12.09.2019 14:37
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить